100 год з дня нараджэння Фёдара Цярэнцьевіча Пуставіта (29.4.1917 – 2001), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча, ганаровага грамадзяніна Оршы (1980).
На фото: Ф.Ц. Пуставіт.
100 год з дня выдання ў Оршы газеты “Известия Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района” (1.5.1917). Ад гэтай даты вядзе сваю гісторыю “Аршанская газета”.
100 год з дня нараджэння ў Оршы Юрыя (Георгія Канстанцінавіча) Багушэвіча (5.5.1917-18.3.1983), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, рускага пісьменніка і журналіста.
На фото: Ю. Багушэвіч.
100 год з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі (25.10/7.11.1917).
На фото:Рэпрадукцыя карціны савецкага мастака У. Сярова “У.І. Ленін абвяшчае савецкую ўладу (25 кастрычніка 1917 г. ІІ з’езд Саветаў)” у фае чыгуначнага вакзала ў Оршы. На карціне, створанай у 1947 г., за спіной Леніна быў намаляваны І. Сталін. Потым карціна была “перапісана” у адпаведнасці з палітычным момантам. Сталін “знік”. Менавіта яе рэпрадукцыя і вісіць сёння на вакзале, пацвярджаючы ўяўленне іншаземцаў пра нашу краіну як “запаведнік сацыялізму”. Дарэчы, ёсць і трэці варыянт карціны, дзе замест І. Сталіна, Ф. Дзяржынскага і Я. Свярдлова змешчаны выявы салдата і рабочага.