15:00

+1

9 м/с

973 гПа

18:00

+2

7 м/с

978 гПа

21:00

+1

2 м/с

981 гПа

00:00

+1

4 м/с

983 гПа

03:00

+0

3 м/с

984 гПа

Орша, Общество

Пратэст супраць Дэкрэту № 3 у Оршы

01.03.2017 19:31

7352 просмотра, 30 комментариев

12-га сакавіка на Цэнтральнай плошчы Оршы адбудзецца мірная акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3.

Пратэсты супраць падатка на дармаедаў, які, па меркаванні незалежных ад уладаў юрыстаў, жорстка супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пасля акцый у буйных гарадах, такіх як Менск, Гомель, Віцебск, Берасце, дабіраюцца і да менш вялікіх і неабласных. Пратэсты супраць Дэкрэту ўжо адбыліся ў Бабруйску і Баранавічах. 12-га сакавіка, у нядзелю, арганізацыйны камітэт кампаніі "Мы не дармаеды" праводзіць мірную акцыю пратэсту ў Оршы. Сход прызначаны а 13:00 на Цэнтральнай плошчы горада (каля Ўнівермага). Віцебшчына і, у прыватнасці, Орша — адзін з найбольш праблемных рэгіёнаў Беларусі, тут самыя вялікія цяжкасці з працаўладкаваннем і найбольш складаны эканамічны стан.

Як нам стала вядома, на многіх прадпрыемствах горада з мясцовых кампутараў закрыты доступ да незалежных сайтаў, а некаторыя арганізацыі прымушаюць сваіх работнікаў падпісваць паперу аб няўдзеле ў акцыях пратэсту. Тым не менш, адразу два начальнікі цэхаў на аршанскіх заводах на ўмовах ананімнасці паведамілі нашаму сайту, што іх падначаленыя хоць і падпісалі такія паперы, усё адно збіраюцца ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту супраць падатку на дармаедства. У гэтым выпадку ўключаецца не толькі непрыняцце Дэкрэту № 3, а наогул паўсюднае парушэнне Працоўнага кодэксу. На прадпрыемствах, дзе працуюць рабочыя, ёсць істотныя затрымкі з выплатай заробкаў, што таксама не падабаецца людзям. Праца ў іх пакуль ёсць, але яны баяцца, што ў хуткім часе паследуюць скарачэнні.

Па Оршы і раёне сабрана ўжо нямала подпісаў за скасаванне Дэкрэту, многія грамадзяне катэгарычна заявілі, што сплачваць падатак не сталі і не збіраюцца гэтага рабіць наогул. Многія жыхары Аршаншчыны прысутнічалі на Маршах недармаедаў у Менску, Магілёве і Віцебску. Чакаецца, што акцыю пратэсту ў Оршы наведаюць не толькі жыхары нашага горада і раёна, але таксама і жыхары Талачына, Коханава, Дуброўны і іншых гарадоў і вёсак.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пратэст супраць Дэкрэту № 3 у Оршы

12-га сакавіка на Цэнтральнай плошчы Оршы адбудзецца мірная акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение