00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

2 м/с

998 гПа

06:00

+6

4 м/с

999 гПа

09:00

+6

4 м/с

1001 гПа

12:00

+7

5 м/с

1003 гПа

Орша, Политика

01.01.1970 03:00

2808 просмотров, 0 комментариев

Пратэсты ў Оршы (абнаўляецца!) У Оршы — масавыя пратэсты супраць улады Лукашэнкі. Затрыманні, ператрусы і запалохванні не перашкаджаюць людзям. У нашым горадзе 12-га сакавіка адбыўся самы масавы пратэст супраць уладаў за апошнія 16 гадоў. Вясной 2001 года каля 100 чалавек правялі ў Оршы “Марш свабоды”, калі прайшлі ад аркі гарадскога парку да кінатэатру “Перамога”. Затым горад пагрузіўся ў адносны спакой, аршанцы па-ранейшаму пратэставалі супраць уладаў, але рабілі гэта ў Віцебску і Менску. Цяпер цярпенне народа лопнула, і каля 700 чалавек выйшлі на першую за доўгі час акцыю пратэсту — “Марш недармаедаў”. Востры недахоп працоўных месцаў, прымус улады плаціць незразумелы і антыканстытуцыйны падатак на “дармаедства”, закінутыя прадпрыемствы, якіх у Оршы даўно больш за працуючыя, пенсійная рэформа — ўсё гэта спрычынілася да масавых пратэстаў. Першы ў храналагічным парадку эпізод, першы “званочак” празвінеў яшчэ ў пачатку сакавіка, калі на польска-беларускай мяжы абшукалі рэдактара Orsha.eu і старшыню Аршанскай моладзевай грамадскай арганізацыі “Звяз” Ігара Казмерчака. Увечары 6-га сакавіка адбыўся ператрус на офісе Кааліцыі дэмакратычных сілаў Оршы, канфіскавана ўся тэхніка. Затым невядомыя людзі ўскрылі сейф грамадскага актывіста, сябра кампаніі “Гавары праўду!” Ігара Грышанава, тут таксама падазраюць працу нешэраговых людзей. Аднак, як і чакалася, пік міліцэйскіх аблаваў і затрыманняў прыйшоўся на дзень 12-га сакавіка. Яшчэ раніцай міліцыянты пагрукалі ў кватэры сябра Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Канстанціна Анташкевіча і намесніка старшыні АМГА “Звяз”, незалежнага журналіста Арцёма Сізінцава. На кватэрах праведзеныя ператрусы. Як паведаміў Арцём Сізінцаў, у пастанове на вобшук значылася імя старшага лейтэнанта юстыцыі “Борисёнок С.И.” Ператрус у Канстанціна Анташкевіча скончыўся крыху раней, у Сізінцава трываў да 12:10, пасля чаго супрацоўнікі міліцыі дапыталі журналіста па справе фальшываманетчыкаў, якіх міліцыя не ў сілах знайсці ўжо каля 4-х месяцаў, затое “раптам” атрымала “сігналы” пра верагоднасць знаходжання несапраўдных купюраў у дамах грамадскіх актывістаў і незалежных журналістаў. Супрацоўнікі міліцыі Лаўрушкін і Шыбека, паводле словаў журналіста, паводзілі сябе культурна, ніякіх пагрозаў у адрас Арцёма Сізінцава не было. Натуральна, ніякіх вынікаў ператрус у кватэры, дзе Арцём пражывае са сваёй маці, не даў. На патрабаванне Сізінцава, пратакол допыту вёўся на беларускай мове. Але не адзінымі ператрусамі міліцыя падрыхтавалася да акцыі пратэсту. Па адрасах, дзе прапісаныя рэдактар Orsha.eu Ігар Казмерчак і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Ігнаценка ад самай раніцы дзяжурылі машыны з “людзьмі ў чорным”. На сваёй машыне ранкам быў затрыманы каардынатар партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя па Оршы Яўген Анішчанка. Такі самы лёс напаткаў і актывіста “Гавары праўду” Ігара Грышанава, які, паводле пакуль непацверджанай інфармацыі, ужо атрымаў 3 сутак арышту. У горадзе Дуброўна таксама быў затрыманы актывіст АГП. Журналістка naviny.by Адар’я Гуштын паведаміла, што ад Талачына за ёй цікавалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Па прыбыцці на чыгуначны вакзал Оршы яе і фатографа газеты “Наша Ніва” Сяргея Гудзіліна затрымалі, адабралі пашпарты і адвялі ў пастарунак. Праз нейкі час дазволілі пад канвоем паабедаць. Адпусцілі іх толькі пасля сканчэння акцыі ў цэнтры горада. Акрамя таго, блакаваным на чыгуначным вакзале Оршы аказаўся і журналіст “Народных навінаў Віцебска” Сяржук Серабро. Сама акцыя сабрала, па некаторых ацэнках, каля 800 чалавек. Людзі згуртаваліся на Цэнтральнай плошчы горада, і ў гэты самы момант музыка, расейская “папса”, стала гучаць з гукаўзмацняльнікаў напоўніцу. Праз пэўны час людзі скіраваліся да будынка Аршанскага райвыканкаму, дзе рашуча заявілі пра свой пратэст уладам краіны, якія замест вырашэння сацыяльных праблемаў затрымліваюць актывістаў, даюць ім суткі арышту і шматлікія штрафы. На ганку выканкама іх сустрэў намеснік мэра Оршы Лісоўскага. Аднак доўга выступаць перад людзьмі Алег Смірноўскі не збіраўся, акрамя таго аршанцы бязлістасна асвісталі яго. Праваабаронца Васіль Бераснеў прынёс макет “паведамлення аб аплаце падатку на дармаедства” і парваў яго пад авацыю Плошчы. Ён даў кантакты юрыстаў незалежнага прафсаюза РЭП і Хельсінскага камітэта для тых, каму трэба юрыдычная дапамога. Пасля акцыі журналісты тэлеканала “Белсат” паехалі з горада разам з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам, які ўсё ж здолеў дабрацца да Оршы скрозь масіраваныя кардоны ДАІ, міліцыі і АМАПу і выступіў перад райвыканкамам, заклікаючы Лукашэнку сыходзіць у адстаўку, пакуль народ не раззлаваўся канчаткова. Але вуліцы 1 Мая, каля школы № 3 аўтамабіль, у якім аршанец Ігар Нірман вёз Паўла Севярынца, быў спынены супрацоўнікамі міліцыі і ДАІ. Капітан назваў сваё прозвішча “Курган”, а ў машыне, якая спыняла актывістаў, было шмат сімволікі суседняй дзяржавы – Расеі. Пры гэтым Курган праігнараваў зварот Паўла Севярынца і не стаў размаўляць з палітыкам на беларускай мове, хаця некаторыя яго калегі ў такіх выпадках, наадварот, дэманструюць уменне размаўляць мовай беларускага народа. У выніку Паўла Севярынца адвезлі ў Аршанскі РАУС, таксама затрымалі і аператара “Белсату” Аляксандра Баразенку, хаця ён прад’явіў свае дакументы. Тады ж з’явілася інфармацыя пра затрыманне карэспандэнта “Радыё Свабода” Галіны Абакунчык. Ужо ў РАУСе была затрымана карэспандэнт “Белсату” Кацярына Андрэева. Яна запатрабавала ад супрацоўнікаў, якія выдавалі сябе за міліцыянтаў, прад’явіць пасведчанні, аднак яны таго не зрабілі. Таксама пасля акцыі затрыманы як мінімум адзін няпоўнагадовы аршанец, на фота, які зрабіла “Наша Ніва” ён з інспектарам па справах непаўнагадовых па прозвішчы Вішнеўскі (міліцыянт у цэнтры здымка, у цёмна-зялёнай куртцы). У выніку дзеянняў міліцыянтаў была сарваная анлайн-трансляцыя сайту Orsha.eu, а наўпроставы эфір тэлеканала “Белсат” меў вялікія праблемы з трансляцыяй з-за кепскага інтэрнэт-злучэння. Ёсць падазрэнне, што мабільныя аператары на загад сілавікоў “глушылі” сувязь у цэнтры Оршы. Пасля акцыі на адным з прыпынкаў быў затрыманы праваабаронца Васіль Бераснеў. Інфармацыя абнаўляецца пры паступленні новых звестак! Калі вам нешта вядома — паведамляйце, калі ласка, у каментары пад матэрыялам.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости:

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение