1 USD
= 2.61 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.80 BYN
10 CNY
= 4.03 BYN
100 RUB
= 3.51 BYN
100 UAH
= 9.42 BYN
12:00

-9

4 м/с

998 гПа

15:00

-7

4 м/с

999 гПа

18:00

-7

3 м/с

999 гПа

21:00

-10

1 м/с

1001 гПа

00:00

-9

2 м/с

1001 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

12.08.2018 17:26

2105 просмотров, 0 комментариев

1905

1905 г., 11 лютага У сувязі з нарастаннем рэвалюцыйных выступленняў працоўных на чыгунцы ўведзена ваеннае становішча. Удзельнікам забастовак пагражалі 4-8 месяцаў турмы.

1905 г., люты Аршанская арганізацыя РСДРП правяла тры сходкі рабочых.

1905 г., 11(24) сакавіка Нарадзіўся Іван Андрэевіч Флёраў (в. Двурэчкі Ліпецкай вобл., Расія), удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У Чырвонай Арміі з 1932 г. У 1941 годзе – капітан, камандзір Асобнай эксперыментальнай батарэі рэактыўных установак БМ-13 („Кацюш”), якая нанесла ўдары па ворагу пад Оршай 14 ліпеня 1941 года. Загінуў 7 кастрычніка 1941 г. на Смаленшчыне. Герой Расіі (1995). Імем Івана Флёрава названа вуліца ў Оршы (былая Новадубровенская), на будынку СШ №20 у 2001 г. усталявана мемарыяльная дошка ў гонар І.А. Флёрава (скульптар І. Голубеў)

І.А. Флёраў.

1905 г., 12 (25) сакавіка Нарадзіўся Алесь Вечар (Аляксандр Сцяпанавіч; в. Машчыцы Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл.), беларускі біяхімік, паэт. Акадэмік АН БССР (1966), доктар біялагічных навук (1951), прафесар (1951), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). У 1928 г. быў адным з кіраўнікоў Аршанскай філіі “Маладняка”. Памёр 4 мая 1985 г.

Алесь Вечар.

Верш Алеся Вечара “Дзве думкі”. "Аршанскі маладняк", 1926 год, № 1

1905 г., 23 красавіка (6 мая) Нарадзіўся Юрка Гаўрук (Юрый Паўлавіч; г. Слуцк Мінскай вобл.), беларускі перакладчык, паэт, літаратурны крытык, рэжысёр. У другой палове 1920-х гг. працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, з’яўляўся актыўным членам Аршанскай філіі “Маладняка”. Рэпрэсіраваны 8 лютага 1935 г. Рэабілітаваны ў 1956 г. Памёр 18 лютага 1979 г.

Юрка Гаўрук.

1905 г., 4 мая У Оршы адбылася антыўрадавая дэманстрацыя моладзі, арганізаваная арганізацыямі РСДРП і Бундам.

1905 г., 10 мая У Оршы адбылася маніфестацыя каля гарадской турмы з нагоды вызвалення арыштаваных напярэдадні ўдзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі.

1905 г., 11(24) мая Нарадзіўся Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў (хутар Кружылін Вешанскага (Шолахаўскага) р-на Растоўскай вобл., Расія), рускі савецкі пісьменнік, кінасцэнарыст, журналіст. Акадэмік АН СССР (1939). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980). Лаўрэат Ленінскай прэміі 1960 г., Дзяржаўнай прэміі СССР 1941 г., Нобелеўскай прэміі 1965 г. Памёр 21 лютага 1984 г. Імем Міхаіла Шолахава названы вуліца і завулак у Оршы (1948).

М.А. Шолахаў.

Вуліца М. Шолахава. Фота 2015 г.

1905 г., май Адбыўся першы з’езд арганізацый РСДРП Палескага раёна, які зацвердзіў паўнамоцтвы Аршанскай арганізацыі.

1905 г., май Пад кіраўніцтвам мясцовай арганізацыі Бунда баставалі шчаціншчыкі двух прадпрыемстваў Оршы з патрабаваннем 8-гадзіннага рабочага дня; краўцы – у знак салідарнасці са звольненымі таварышамі. 125 прыказчыкаў дамагаліся скарачэння рабочага дня.

1905 г., 1 ліпеня У Оршы адбылася дэманстрацыя моладзі ў гарадскім парку. (Прысутнічалі каля 100 чал.)

Дуб – маўклівы сведка тых падзей. Фота 2012 г.

1905 г., 5 ліпеня Адбылася забастоўка рабочых Оршы ў памяць аб загінуўшых у Лодзі і Адэсе.

1905 г., 8 ліпеня Адбылася антыўрадавая загарадняя маёўка з удзелам каля 300 чалавек. Вечарам у горадзе прайшла маніфестацыя.

1905 г., 11 ліпеня У Оршы адбылася арганізаваная мясцовай арганізацыяй Бунда забастоўка яўрэйскіх прыказчыкаў і прыказчыц за скарачэнне рабочага дню.

1905 г., ліпень Адбылася забастоўка 17 рабочых вадзянога млына Макружыцкага ў Оршы. Яны патрабавалі скараціць рабочы дзень да 13 гадзін з 2 гадзінамі перапынку на снеданне і абед, зрабіць нерабочымі нядзелі і святы, павелічэння заработнай платы, выплаты поўнага заробку за час стачкі, аднаўлення на рабоце звольненых таварышчаў.

Млын. Фота С. Шчацініна

1905 г., 6 верасня Нарадзіўся Барыс Канстанцінавіч Іваноў (в. Заклінне Лужскага р-на Ленінградскай вобл., Расія), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны на камсамольскай і педагагічнай рабоце ў Ленінградскай вобласці. У партызанах з 25 красавіка 1942 г. З чэрвеня 1943 г. камісар партызанскай брыгады 1-й імя К.С. Заслонава, у красавіку – чэрвені 1944 г. адначасова і камандзір брыгады. Рэдактар падпольнай газеты “Ленінскі прызыў” (са жніўня 1943 г. па ліпень 1944 г.). Пасля на педагагічнай і савецкай рабоце. Памёр 3 ліпеня 1979 г.

Б.К. Іваноў.

1905 г., верасень Канферэнцыя Палескага камітэта РСДРП выдзяліла як самастойную Аршанскую раённую арганізацыю.

1905 г. У Оршы нарадзіўся Апанас Гурынавіч Шкабарын, кіраўнік групы патрыятычнага падполля ў Оршы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (са жніўня 1941 г. да мая 1942 г.). Расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў маі 1942 г.

А.П. Шкабарын.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1905

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение