Унікальны фальклорны фестываль, які, верагодна, не мае аналагаў у Беларусі, «У госці да лепельскага цмока», сёлета адбудзецца ў Лепелі 18-га жніўня. Апублікавана і праграма фестывалю, яна складаецца з сямі розных пляцовак. Гэта «Музычны алімп», «Дзіцячы пагорак», «Танцавальная лагчына», «Даліна майстроў», «Кулінарны востраў», «Турыстычнае ўзбярэжжа» і «Магічны яр». Публікуем цалкам праграму фестывалю з пазначэннем часу. У Лепель у гэты дзень з`едуцца людзі з Польшчы, Расеі, Эстоніі і іншых краін, гасцей фестывалю чакаюць сустрэчы з унікальнымі майстрамі, дзеячамі, калектывамі.
У жыхароў Оршы і раёна таксама ёсць магчымасць адправіцца на фестываль, з горада арганізуецца аўтобус. Падрабязней у матэрыяле «У госці да Лепельскага Цмока»