21:00

+4

0 м/с

999 гПа

00:00

+2

2 м/с

998 гПа

03:00

+3

3 м/с

997 гПа

06:00

+1

3 м/с

996 гПа

09:00

+5

5 м/с

994 гПа

Регион, Культура

"Варган" прэзентаваў альбом

09.10.2018 19:24

4383 просмотра, 0 комментариев

Сяржук Доўгушаў паспрыяў выданню ўнікальнага музычнага альбома гурта "Варган" (фота+аўдыя).

«Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны»– прэзентацыя першага музычнага альбома фальклорнага гурта “Варган” прайшла ў Полацку. У яго ўвайшло 18 музычных твораў, абрадавыя і пазаабрадавыя песні, "цярэшкі" ды інструментальныя найгрышы. Імпрэза адбылася ў канцэртнай залі Полацкага калегіума. У якасці бонуса — запіс купальскай песні ад аўтэнтычнай спявачкі Алімпіяды Міхайлаўны Шчарбаковай з вёскі Шастова Полацкага раёна. У стварэньні інструмэнтальнай часткі альбома прымалі ўдзел запрошаныя музыкі — вядомы майстар, музыка і мастак Алесь Лось (дуда, колавая ліра), а таксама Алеся Сівохіна (цымбалы).

Частка кампазіцыяў запісвалася ў Полацку (запіс, звядзенне — Алесь Лось), частка — у Менску (запіс, звядзенне, майстарынг — Арцём Петрашкевіч і Валер Бяляеў). Дызайн вокладкі стварыла Святлана Клепікава.

Падтрымаць гурт прыехалі фольк-гурт “Рада”, Сяржук Доўгушаў, сябры, землякі ды іншыя. Прычым, як адзначыла кіраўнік "Варгана" Вольга Емельянчык, менавіта дзякуючы Сержуку Доўгушаву альбом быў добра прарэкламаваны, былі знойдзены неабходныя тэксты, а на выданне ўрэшце знайшлі грошы дзякуючы таму, што неабыякавыя людзі ахвяравалі ўласныя грошы.

Сяржук Доўгушаў — лідэр гурта "Vuraj", беларускі музыка і спявак фальклорнага кірунку. Валодае ігрой на шэрагу рэдкіх беларускіх інструментаў. Паходзіць з вёскі Тарчылава, дзяцінства і юнацтва непарыўна звязаныя з Оршай.

Фота з прэзентацыі альбому ў Полацку Радыё Рацыя.

Ужо 20-га кастрычніка прэзентацыя альбома адбудзецца ў Віцебску ў арт-прасторы Vzap (вул.Кастрычніцкая, 2).

Альбом "Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны" з'явіўся і на платформе Soundcloud. Таксама ў Менску ў "Акадэмкнізе" ўжо можна набыць унікальную плыту.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: "Варган" прэзентаваў альбом

Сяржук Доўгушаў паспрыяў выданню ўнікальнага музычнага альбома гурта "Варган" (фота+аўдыя).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение