26 лістапада споўнілася б 88 гадоў Уладзіміру Караткевічу. І менавіта ў гэты дзень Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга выступіць у Оршы з унікальнай праграмай на вершы славутага аршанца. Праграма мае назву "Быў. Ёсць. Буду", што з'яўляецца цытатай самога Караткевіча. У стварэнні музычных твораў прынялі ўдзел многія беларускія кампазітары. У прыватнасці, Алена Атрашкевіч, Алег Елісеенкаў, Эдуард Зарыцкі, Раман Козыраў і Леанід Мурашка. Кіраўнік аркестру Міхаіл Фінберг распавёў у эфіры тэлеканалу "Беларусь 1", што раней на вершы Караткевіча была толькі адна песня, а цяпер музычных твораў значна больш і з'яўляюца ўсё новыя.
Выступ Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестру адбудзецца ў Гарадскім цэнтры культуры 26-га лістапада і пачнецца а 19-й гадзіне. Па інфармацыі нашага сайту, яшчэ напярэдадні ўсе квіткі на канцэрт былі прададзеныя. Такім чынам, можна меркаваць, што прыезд аркестру выклікаў у Оршы вялікую цікавасць, і на канцэрце будзе аншлаг.