00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2018. Жнівень

16.01.2019 17:04

2384 просмотра, 0 комментариев

Новы мэр, перакрытыя з-за Лукашэнкі вуліцы Оршы — што адбылося ў мінулым жніўні.

Галоўнай навіной Оршы ў жніўні стала прызначэнне новага кіраўніка Аршанскага райвыканкама. Замест Аляксандра Пазняка кіраваць раёнам Лукашэнка паставіў Ігара Ісачанку — вельмі закрытага чалавека, які практычна не дае інтэрв'ю і з біяграфіі каторага мала што вядома.

Урэшце, прыезд Лукашэнкі і справакаваў вялікія змены ў горадзе і раёне. Спачатку прэзідэнт учыніў "разнос і разгон" на Інструментальным заводзе, дзе бэсціў паказуху і пагражаў міністру турмой, затым перакінуўся на бараньскую "Тэхніку сувязі", адзін ў кабінетаў якой назваў "туалетам". Але на такіх азначэннях кіраўнік дзяржавы не спыніўся, ён убачыў на прадпрыемстве "мышэй, прэзерватывы і іншую наркату". Услед за візітам пайшлі кадравыя перамены ва ўрадзе. Палітолаг Валер Карбалевіч палічыў, што Лукашэнку ў нашым горадзе сустрэлі дрэнна, вось таму ён і раз'юшыўся.

Не абыйшлося і без трагедый на дарогах. Увечары 20-га жніўня на вуліцы Леніна пад аўтобус трапіла пенсіянерка. А пад Оршай 1-га жніўня пасажырка аднаго з аўтамабіляў згарэла проста ў кабіне. Потым у шпіталі сканаў кіроўца аднаго з аўтамабіляў. У выніку ўсе пацярпелыя ў аварыі адправіліся ў іншы свет.

Нашы карэспандэнты ў жніўні заклапаціліся лёсам дома-фантома ў самым цэнтры горада па Леніна, 32. А 18-гадовы аршанец у Менску пашкодзіў два аўтамабілі "на эмоцыях" пасля сваркі з дзяўчынай. Споўнілася 40 гадоў з дня бронзавых медалёў бараньскага "Тэмпа" ў чэмпіянаце БССР. Загадчыца музею Караткевіча Ліна Гатоўская палічыла, што дом вялікага пісьменніка на аднайменнай вуліцы не гістарычная каштоўнасць, і гэта выклікала больш за сотню каментароў пад матэрыялам, дзе аршанцы спрачаліся, ці мела яна рацыю.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Жнівень

Новы мэр, перакрытыя з-за Лукашэнкі вуліцы Оршы — што адбылося ў мінулым жніўні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение