Такі падарунак любімаму гораду зрабілі навучэнцы 4 "А" класа сярэдняй школы №18 г. Барані Трафім Машкоў і Цімафей Шкрэдаў пад кіраўніцтвам свайго настаўніка Святланы Эдуардаўны Лукашэнка. У рамках даследчага праекта хлопцы сабралі інфармацыю аб значных аб'ектах горада, размясцілі на старонкі сайта школы, аб'яднаўшы ў раздзел "Гістарычныя і памятныя мясціны Барані", і стварылі на іх спасылкі ў выглядзе QR-кодаў, піша сайт Аршанскага гарана. У вырабе і ўсталёўцы таблічак непасрэдны ўдзел прынялі бацькі хлопцаў.
Такі сучасны падыход дасць магчымасць прыцягнуць увагу гараджан і, перш за ўсё, маладога пакалення да гісторыка-культурнай спадчыны роднага горада.
У тэму:
Будынак школы № 18 выстаўлены на продаж з аўкцыёну
Інтэрв'ю з Юрыем Нагорным. «Твой курс хацеў зрабіць пераварот!»
Інтэрв'ю з Юрыем Нагорным. «А што, вам не тэлефанавалі ад Кебіча?»