Страшная аварыя адбылася каля 18 гадзін вечара 10 верасня на аўтадарозе «Орша-Коханава» паблізу вёскі Коханава Талачынскага раёна. Паведамляе "ДАІ Віцебск".
78-гадовы жыхар Мінска, быў за рулём «ВАЗ 2107», не справіўся з кіраваннем, па датычнай зачапіў сустрэчны аўтамабіль «Opel Astra» якім кіраваў мясцовы жыхар 1977 года нараджэння, пасля чаго аўтамабіль «ВАЗ» выкінула на сустрэчную паласу руху. Там адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Opel Zafira», кіраваў якім 44-гадовы Аршанец.
У выніку ДТЗ кіроўца «ВАЗ» ад атрыманых траўмаў памёр па дарозе ў медыцынскую ўстанову, а кіроўца аўтамабіля «Opel Zafira» і яго пасажыр 1948 года нараджэння з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў гарадскую бальніцу Оршы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.