03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Орша, Грамадства

Маніпуляцыя думкай?

29.09.2019 07:20

3149 праглядаў, 4 каментара

Апытанне пра мову ў грамадскім транспарце Оршы на сайце райвыканкама створана без варыянтаў (+ скрыншоты).

Аршанскі райвыканкам даслаў афіцыйны адказ абаронцам беларускай мовы аб тым, што ў дадзены момант праводзіцца апытанне жыхароў Оршы на прадпрыемствах горада і раёна, а таксама на афіцыйным сайце выканкама. Аднак не ўсё так проста. Заходзячы на рускамоўную версію сайту Аршанскага райвыканкама сапраўды можна заўважыць апытанне па тэме і тры варыянты: беларуская, расейская, абедзьве мовы.

А вось заходзячы на беларускамоўную версію сайту апытанне стаіць... без варыянтаў! Толькі лічбы 1, 2 і 3. Такім чынам утвараецца непразрыстасць апытання грамадскай думкі на сайце.

Арцём Сізінцаў, які ўзнавіў патрабаванні грамадскасці па вяртанні беларускай мовы ў транспарт Оршы, вядзе ліставанне з чыноўнікамі. У прыватнасці, ён заявіў:

Пайшла рэакцыя. Мы рэальна ў стане карэнных нацый Палінэзіі пачатку 20 стагоддзя, дарма што беларусаў у Беларусі згодна з усімі перапісамі яўная большасьць. За кожны шматок, кавалачак трэба весьці змаганьне. Нават за такую простую рэч як змаганьне за беларускую мову ў грамадзкім транспарце. Ворша — адзіны горад Беларусі, дзе прыпынкі агучваюцца на расейскай мове. Можа, мясцовым уладам варта вярнуцца да каранёў і шанаваць беларускую мову? Мы крывічы, а не чужынцы, жыцьцё паказвае, што мова ратуе народ, а гэта значыць — вядзе да лепшага жыцьця. Ёсьць мова — можна прыводзіць да ладу іншыя сферы. А пра які лад можна гаварыць, калі паўсюдна парушаюцца правы беларускамоўных? Мы на Радзіме жывем ці не? Шануйце сваё! У рэчаіснасці ўсе, хто шануе Беларусь, нават той, хто размаўляе пераважна па-расейску, ня выступіць супраць беларускай мовы. Гэта настолькі ж відавочна, як і тое, што беларуская мова адукаваным людзям не перашкода, нават калі яны прыехалі з-за мяжы. І пагатоў, калі яны мясцовыя. Хоць часам і выклікае позіркі і зьдзіўленьне. Але гэта часова. Гэта павінна стаць нормай і паўсядзённасцю.

Нагадаем, што Orsha.eu яшчэ раней запусціў уласнае апытанне, у якім на дадзены момант яўную перавагу мае варыянт «Беларуская мова» — 48,7 %. Прыхільнікаў агучвання прыпынкаў па-расейску толькі 28,9 %. Яшчэ 12,7 % прапаноўваюць агучваць прыпынкі на абедзьвюх мовах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Маніпуляцыя думкай?

Апытанне пра мову ў грамадскім транспарце Оршы на сайце райвыканкама створана без варыянтаў (+ скрыншоты).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение