03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

15:00

+0

4 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Як праводзяць апытанне

28.09.2019 15:36

4542 прагляду, 1 каментар

Аршанскі райвыканкам патлумачыў, якім чынам праводзіць апытанне грамадскай думкі наконт мовы ў транспарце.

У Оршы працягваюцца дыскусіі пра агучванне прыпынкаў у грамадскім транспарце. Раней група грамадзян накіравала ў выканкам петыцыю з патрабаваннем вярнуць агучванне прыпынкаў у горадзе на роднай мове. Беларускую мову прыбралі з транспарту некалькі гадоў таму з-за нібыта скаргаў на вымаўленчыя і граматычныя памылкі. Штопраўда, чыноўнікі выканкама і аўтапарку № 3 адмовіліся паказваць хоць адзін ліст супраць беларускай мовы, што спарадзіла думкі аб тым, што такіх лістоў наогул не было. А намеснік дырэктара аўтапарка Віталь Цярэшчанка ў інтэрв’ю журналістам сказаў скандальныя словы пра хуткае аб’яднанне Беларусі з Расеяй і адсутнасць патрэбы ў дадзеным выпадку перакладаць нешта на беларускую мову. Пасады сваёй чыноўнік за гэтыя словы не пазбавіўся.

У сваім адказе аднаму з падпісантаў петыцыі, жыхару Оршы Арцёму Сізінцаву Аршанскі райвыканкам паведаміў, што будзе праведзена адмысловае анкетаванне пра мову. Але не было растлумачана, якім чынам. Тады абаронца беларускай мовы яшчэ раз звярнуўся да намесніка старшыні выканкама Сяргея Паца з просьбай патлумачыць, як менавіта будзе праведзена апытанне грамадскай думкі па гэтым пытанні. І цяпер атрымаў адказ, у якім паведамляецца, што апытанне праводзіцца ў арганізацыях Аршанскага раёна, а таксама на сайце Аршанскага райвыканкама.

Нагадаем, што Orsha.eu яшчэ раней запусціў уласнае апытанне, у якім на дадзены момант яўную перавагу мае варыянт «Беларуская мова» — 48,6 %. Прыхільнікаў агучвання прыпынкаў па-расейску толькі 28,9 %. Яшчэ 12,8 % прапаноўваюць агучваць прыпынкі на абедзьвюх мовах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як праводзяць апытанне

Аршанскі райвыканкам патлумачыў, якім чынам праводзіць апытанне грамадскай думкі наконт мовы ў транспарце.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение