03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Орша, Грамадства

Будзе анкетаванне пра мову

01.09.2019 15:20

3067 праглядаў, 4 каментара

Аршанскі райвыканкам спытае ў аршанцаў, на якой мове абвяшчаць прыпынкі.

Петыцыя грамадзян Оршы да Аршанскага райвыканкаму часткова дасягнула поспеху. Аршанскі райвыканкам перастаў займаць пазіцыю непрыняцця беларускай мовы і правядзе разам з Аўтобусным паркам № 3 анкетаванне грамадзян, на якой мове яны хочуць чуць абвесткі прыпынкаў у грамадскім транспарце. У сваім адказе грамадзянам першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац не паведаміў, якім чынам будзе праведзена анкетаванне, верагодна, падрабязнай інфармацыі варта чакаць у бліжэйшы час.

Паводле грамадскіх актывістаў, якія падпісвалі петыцыю і з якімі звязалася рэдакцыя Osha.eu, справа нарэшце зрушылася з мёртвай кропкі, бо раней выканкам цягам некалькіх гадоў проста ігнараваў патрабаванні аршанцаў і спасылаўся выключна на закон аб дзвюх дзяржаўных мовах, ніяк не выкарыстоўваючы пры гэтым беларускую мову. Аднак казаць пра нейкую перамогу яшчэ занадта рана — шмат залежыць ад празрыстасці і ахопу анкетавання, абяцанага мясцовымі ўладамі. Актывісты перакананыя, што ў адкрытым галасаванні без накруткі галасоў пераможа менавіта беларуская мова, бо «аршанцы, хоць у большасці сёння размаўляюць па-расейску, бачаць недахоп беларускай мовы ў грамадскай сферы, у тым ліку ў транспарце. Акрамя таго, сярод аршанцаў вялікае мноства патрыётаў сваёй краіны, якія разумеюць цану незалежнасці і важнасць беларускай мовы ў роднай Беларусі».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Будзе анкетаванне пра мову

Аршанскі райвыканкам спытае ў аршанцаў, на якой мове абвяшчаць прыпынкі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение