03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Орша, Культура

А вы за якую мову ў транспарце?

04.09.2019 17:28

3109 праглядаў, 3 каментара

Апытанне пра мову ў грамадскім транспарце Оршы

Гарадскія ўлады, нарэшце, больш-менш станоўча адрэагавалі на чарговы зварот з прапановай абвяшчаць прыпынкі ў грамадскім транспарце на беларускай мове. Калі раней яны проста аднекваліся ад гэтай прапановы, то цяпер пагадзіліся правесці анкетаванне. Як гэтае анкетаванне будзе выглядаць пакуль не вядома. Таму мы вырашылі правесці папярэдне сваё апытанне на нашым сайце.

Увогуле пытанне мовы - дзіўнае пытанне, якое ў іншых краінах не паўстае або амаль не паўстае. У нас жа ўсё складаней. З 1994 года дзяржава рабіла ўсё магчымае, каб зменьшыць ужыванне мовы тытульнай нацыі ў сваёй краіне. Але і тады шмат дзе прыпынкі ў аўтобусах абвяшчаліся па-беларуску. Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне беларускія ўлады зразумелі неабходнасць мовы для абароны дзяржавы і пачалі ўсё больш арыентавацца на беларускасць. Цяпер па ўсёй Віцебскай вобласці ў транспарце абвесткі толькі па-беларуску... за выключэннем Оршы. Орша - адзіны горад з рускамоўнымі аўтобусамі ў вобласці, а, магчыма, і ў краіне.

У нашым апытанні 6 варыянтаў адказаў:

1. Цалкам на беларускай мове. Для прыхільнікаў беларускай мовы з'яўленне яе ў транспарце - яшчэ адзін крок ад небяспекі вымірання мовы. Сёння беларуская знаходзіцца ў складаным стане і любы дадатковы яе ўжытак з'яўляецца карысным як для краіны, так і для ўсёй нацыі.

2. Лепш пакінуць на рускай. Абмеркаванне пытання мовы рэгулярна з'яўляецца ў сеціве, у тым ліку, даволі стыхійна. Галоўны аргумант прыхільнікаў рускай мовы: "людзі будуць блытаць прыпынкі і выходзіць не там дзе трэба". Чаму прыхільнікі рускай мовы лічаць рускамоўных настолькі тупымі, што тыя не змогуць адрозніць "уліцу Свердлова" ад "вуліцы Свярдлова" ці "вокзал" ад "вакзала" для нас загадка. Тым больш, што такіх выпадкаў ні ў Полацку, ні ў Віцебску (гарады, у якіх шмат турыстаў з Расіі) не назіралася. Тлумачэнне тут можа быць толькі ў тым, што паводле канцэпцыіі ідэалогіі "Рускага свету": дзе руская мова - там рускі свет. Адпаведна, пытанне набывае палітычны кантэкст.

3. Прапаную абвяшчаць на двух мовах - як на вакзале. Магчымы варыянт "трэцяга шляху", але ці будзе ад гэтага зручней пасажырам - пытанне.

4. Пара абвяшчаць на англійскай мове. Магчымы варыянт для тых хто думае, што турысты будуць блытаць прыпынкі. Праўда, скажам прама, шэраговыя прыхільнікі "Рускага свету" звычайна і англійскай мовы не ведаюць. Ды і большасць жыхароў гораду яе не ведае ў дастатковай ступені.

5. Гэта зусім не прынцыповае пытанне. Магчыма, калі гэтае пытанне тычыцца толькі мовы як сродку камунікацыі, ці як культурніцкага здабытку народа. Але калі "там дзе руская мова - там рускі свет", то пытанне становіцца палітычным. Нездарма ж пытанне мовы часта мусіруецца прапагандыстамі рускага свету. Гэта было і Малдове перад уварваннем туды расейскіх войскаў для падзелу гэтай краіны, і ў суседняй Украіне.

6. Калі гэта спрэчнае пытанне, то лепш увогуле без абвестак. Гэта, пэўна, найбольш нейтральны варыянт. Дарэчы, давайце гаварыць праўду, далёка не ў кожным аўтобусе ў Оршы абвяшчаюцца прыпынкі.

Майце на ўвазе, што на сайце некаторы час будуць ісці два апытанні адначасова. Таму, каб прагаласаваць менавіта ў гэтым апытанні трэба, каб вы да таго прагаласавалі ў першым, які тычыцца парламенцкіх выбараў. Калі і пасля таго вам не запрапануецца гэтае апытанне, то перазагрузіце галоўную старонку сайта.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А вы за якую мову ў транспарце?

Апытанне пра мову ў грамадскім транспарце Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение