Злачынства адбылося 7 кастрычніка — проста ў цэнтры горада мужчына скраў чужы ровар, які не быў прышпілены. Камера якая была ўсталявана каля майстэрні «Купец» засняла ўвесь працэс. Спачатку невядомы стаіць і курыць каля прыпынку, разглядаючы ровар. Дакурыўшы ён падыходзіць бярэ транспарт, сядае на яго і проста з’язжае.
Пабачыўшы знікненне ровара, гаспадар адразу звярнуўся ў міліцыю, але па нашай інфармацыі новая зорка сацыяльных сетак (відэа актыўна разыходзіцца па розных сац.сетках) пакуль не знойдзена, як і ровар.