Здавалася б, што можна скрасці на пустым зачыненым пляжы. Але хто шукае, той знойдзе што скрасці. На гарадскім пляжы пакралі металічныя сметніцы. Гэтыя зялёныя сметніцы лёгка здымаюцца са стоек і нехта ўмудрыўся гэтым скарыстацца.
Міліцыя апытвае тых хто жыве побач з пляжам на прадмет ці бачыў хто-небудзь што-небудзь. Але сумніўна, што вора ці вароў можна будзе лёгка знайсці.
Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак крадзяжу сметніцаў з гарадскога пляжу. Некалькі год таму з пляжу скралі вялікія кантэйнеры для збору смецця.