Позна ўвечары 22 кастрычніка ў Оршы гарэў харчовы магазін "Валянціна" на вуліцы Воз-ан-Влен. Пра гэта паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
Агонь пашкодзіў халадзільныя вітрыны, прадукты. Эксперты высвятляюць прычыну ўзгарання. Усяго за мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці адбыліся 4 пажары, на якіх загінуў адзін чалавек, яшчэ двое траўмаваныя.