Абласная міліцыя паведамляе, што схрон боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны быў знойдзены каля вёскі Копці ў лясным масіве не далёка ад трасы Е95.
Схрон знайшлі 29 кастрычніка. У ім знаходзіліся 87 артылерыйскіх снарадаў 76 міліметровага калібра, адзін снарад 122- міліметровага калібра, 7 узрывацеляў, 1 граната. Гэта вельмі вялікая знаходка, якая сапёрамі была ацэнена ў 66 калаграмаў трацілавага эквівалента. Усе снарады былі знішчаны спецыялістамі проста на месцы знаходкі. У гэтым сезоне, дарэчы, зямля выдала не так і шмат, у параўнанні з папярэднімі гадамі, боепрыпасаў Другой сусветнай. У нашым рэгіёне ў 2019 годзе зброя была знойдзена толькі ў Сененскім раёне.