Не горш чым у галівудскім баевіку правёў два дні на волі збегшы злачынца
Міліцыя суседняга Шклоўскага раёну паведамляе пра двухдзённыя баталіі са збегшым злачынцам, пацярпелай жанчынай, нападам на міліцыянта і стралянінай з табельнай зброі. А пачалося ўсё а 17-00 21 літапада і выглядала як бытавая сямейная сварка. У міліцыю пазваніў жыхар Шклова і паведаміў, што ў суседнім доме мужчына спрабуе зарэзаць сваю жонку. На такія «сямейныя разборкі» міліцыянты выязжаюць не ахвотна, але на месцы аказалася ўсё цікавей. Як высветлілася, што сваю 21-гадовую жонку спрабаваў парэзаць (не да смерці, а ў якасці пакарання за крыўды) 30-гадовы муж, які ў гэты самы час павінен быў адбываць пакаранне на «хіміі».
Варта адзначыць, што 30-гадовы «хімік» ужо двойчы быў асуджаны за здзекі са сваёй жонкі, пры гэтым у разводзе з ёй не быў. Адбываючы чарговае пакаранне на хіміі, ён збег з-пад нагляду і прыехаў да сваёй супружніцы, каб зноў учыніць мардабой. Жанчыне ўдалося вырвацца ад рэцэдывіста і збегчы да суседзяў, але і там муж дагнаў яе і прадметам падобным на сцізорыка нанес ёй некалькі раненняў. Калі на месца здарэння прыехала міліцыя, то рэцыдывіста там ужо не было — ён чарговы раз змог збегчы ад праваахоўнікаў. У Шклоўскім і суседніх раёнах быў абвешчаны план «Перахоп», але хутка злавіць мужчыну не ўдалося. Той дзесці схаваўся. Ужо на наступны дзень участковы аб’язжаў месцы дзе тэарэтычна мог злачынца схавацца. У адным з такіх дамоў ён сапраўды пабачыў нападніка, які здавацца зноў жа не збіраўся. Збеглы хімік напаў на міліцыянта, паспрабаваў адабраць у яго пісталет, пагражаючы тым жа прадметам падобным на нож. Нават папераджальныя стрэлы ўчастковага ў паветра не спынілі нападаючага. Давялося страляць ў нападаючага. У выніку толькі дзве кулі ў руку і нагу спынілі злачынцу.
Як паведамляе сайт МУС, бліжэйшым часам усяму інцыдэнту будзе дадзеная прававая адзнака. Але ўжо на дадзены момант можна сказаць, што «хімія» гэтаму хіміку не пагражае за напад на міліцыянта, жонку ды пабег з месца заключэння ён ужо такім лёгка пакараннем не абыйдзецца.
На фота: той самы нож, якім злачынца пагражаў жонцы і міліцыянту
На фота: месца затрымання злачынцы
Падпішыся на навіны!
Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае
При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается
Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]