15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Шалёны воўк напаў на чалавека

27.11.2019 09:21

3356 праглядаў, 4 каментара

У Сененскім раёне чарговы выпадак шаленства жывёлы. Хворчы воўк напаў на жанчыну

Пра здарэнне ў вёсцы Раманаўка Сенненскага раёна паведамляе мясцовая раённая газета. Для Сененшчыны праблема шаленства ў гэтым годзе вельмі актуальная. Толькі ад пачатку года тут выяўлена 14 выпадкаў шаленства. 8 разоў выяўляліся хворыя лісу, 3 разы яноты, па адным разе хваробы выявілі ў сабакі і каровы. І ўпершыню за год хворая жывёла напала на чалавека. Гэтага воўка мясцовыя жыхары ўжо бачылі ў наваколіцах днём таго дня калі ён напаў на чалавека. Пабываў воўк і ўсуседніх вёсках дзе не баяўся, нават, заходзіць у двары, канфліктаваў з сабакамі і проста сядзеў на дарозе. Але ў мясцовых жыхароў такія смелыя паводзіны дзікай жывёлы не выклікалі аніякіх падазрэнняў.

Жанчына вечарам выйшла з дому, каб перадаць знаёмым такія-сякія рэчы. Ёй падалося, што пад нагамі круціцца нейкі малы сабака — гаворыць жанчына. Ліпавы шчанюк круціўся ў яе пад нагамі, а потым без прычыны ўкусіў. Тая адмахнулася торбай і сабачонак збег. Гэта муж жанчыны зразумеў, што кусаў жонку не шчанюк, а здаровы і, магчыма, хворы воўк. Каб пераканацца ў сваіх падазрэннях мужчына сеў за стырно і паехаў па вёсцы ў пошуках крыўдзіцеля. Літаральна праз 150 метраў ён пабачыў таго самага ваўка, які без боязі сядзеў на дарозе. Мужчына разагнаўся і паспрабаваў збіць жывёлу. Па адчуваннях, воўк патрапіў пад машыну, тым больш, што без боязі працягваў сядзець на асфальце. Але на асфальце мужчына яго не пабачыў і паехаў дамоў. Тут ужо ён распавёў пра хворую жывёлу жонцы, выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу.

Пакуль мужчына выклікаў адмысловыя службы, на вуліцы загаўкаў сабака Белка — воўк цяпер нападаў на яго. Сабака спрабавала адбівацца, але паступова адыходзіла ў будку. Сабака мог і цалкам прайграць, калі б гаспадары не дамаглі адпужнуць драпежніка петардамі, што засталіся ад новага году. Пакуль ішлі баталіі сабакі і ваўка з дапамогай гаспадарскай артылерыі, у вёску прыехала міліцыя і егеры ў якіх былі з сабой стрэльбы з прыборамі начнога бачання. Лёс возка быў вырашаны. А аналізы ўзятыя ўжо ў мёртвай жывёлы падцвердзілі — воўк сапраўды быў хворым на шаленства.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шалёны воўк напаў на чалавека

У Сененскім раёне чарговы выпадак шаленства жывёлы. Хворчы воўк напаў на жанчыну

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение