Само здарэнне адбылося яшчэ 3 ліпеня. Кіроўца Аўдзі 100 ехаў па дарозе Віцебск-мяжа РФ па Лёзненскім раёне. На адным участку дарогі ён сутыкнуўся з аўтамабілем Фольксваген, які перастройваўся на яго паласу руху. Так і адбылося сутыкненне ў выніку якога кіроўца Фольксвагена памёр на месцы.
Расследванне паказала, што ў аварыі вінаваты кіроўца Аўдзі - ён перавысіў хуткасць, рухаўся 125,1 кіламетры ў гадзіну. Акрамя таго быў выпіўшы. У яго крыві знайшлі 1,24 праміле алкаголю. У выніку яшчэ да суда кіроўца Аўдзі апынуўся пад вартай.