Раней было вядома, што ў Сянне загінула жанчына. Цяпер канчаткова высветлілася, што гэта адбылося на пажары. Сайт МНС апублікаваў інфармацыю, калі і як усё здарылася. 15 лютага ў 21-36 ў службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб пажары дома па завулку Пралетарскім у горадзе Сянно. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне дома. Калі ўспыхнуў пажар, у доме знаходзілася яго 68-гадовая гаспадыня — пенсіянерка. Ужо падчас тушэння пажару і правядзення разведкі работнікамі МНС у пакоі знойдзены труп гаспадыні жылля. Агнём у доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулай.



