Раней мы паведамілі пра выпадак з жанчынай з а.г. Бабінічы ў Аршанскім раёне, яна знайшла ў цыгарэтах рэчыва якое нагадвае ртуць. Так і аказалася, МНС пацвердзілі наяўнасць ртуці ў трох цыгарэтах з пачкі. Інфармацыя TUT.BY.
Каля тыдня таму Валянціна заўважыла дзіўны трэск пры курэнні, яе сяброўка прапанавала разабраць адну з цыгарэт, вантробы цыгарэты іх шакавалі, там былі невялікія шарыкі, яны выказалі здагадку што гэта ртуць.
Затым яна звярнулася ў МНС, паведаміўшы аб страшнай знаходцы, ратавальнікі канфіскавалі цыгарэты, і праверылі дом, канцэнтрацыя пароў ртуці перавышала дапушчальную норму ў 150 разоў. Пры гэтым сам метал не знайшлі.
У Валянціны з яе мужам шасцёра дзяцей ад 5 да 19 гадоў. Мама з дзецьмі была адпраўлена ў бальніцу для абследавання. А яе муж перабраўся ў другі дом па суседстве.
Расследаванне па факце выяўлення ртуці праводзіць следча-апеаатыўная група.