18:00

+3

6 м/с

981 гПа

21:00

+1

5 м/с

982 гПа

00:00

+1

5 м/с

983 гПа

03:00

-0

5 м/с

985 гПа

06:00

-4

3 м/с

987 гПа

Орша, Здарэнні

Каранавірус прыйшоў на «Світанак»?

04.03.2020 09:06

9170 праглядаў, 9 каментароў

З фабрыкі «Світанак» 3 сакавіка ў абед медыкі ў масках на насілках вынеслі жанчыну. Каранавірус дабраўся да нашага гораду?

Як распавялі нам работнікі прадпрыемства, каля абедзенага перапынку на фабрыцы падняўся пярэпалах. Адной з работніцаў стала кепска, у яе была высокая тэмпература і іншыя сімптомы падобныя на сімптомы рєспіраторнага вірусу. Пра гэта паведамілі ў хуткую дапамогу, а ўжо прыезд хуткай дапамогі выклікаў ледзь не паніку.

Супрацоўнікі службы 103 прыехалі ў масках ды іншых сродках абароны (некаторыя казалі, што прыехалі медыкі ў суправаджэнні міліцыі), жынчыну тут жа пагрузілі на насілках і вынеслі, таксама выкарыстоўваючы сродкі абароны. Не дзіўна, што пасля пабачанага па фабрыцы пайшлі чуткі пра выяўленне ў жанчыны каранавіруса і тое, што нядаўна яна ў Віцебску кантактавала з хворымі.

Насамрэч, панікаваць не варта. У сёняшніх умовах медыкі праяўляюць больш пільнасці і таму на выклікі з падазрэннямі на ЛЮБЫ вірус выязжаюць з адмысловымі сродкамі абароны. Таму казаць пра тое, што ў жанчыны менавіта каранавірус аніяк не выпадае - гэта будзе абвергнута ці падцверджана пасля адмысловых аналізаў.

Больш за тое, каранавірус не на шмат страшней чым звычайны грып, а па некаторых паказчыках і меньш страшны, толькі панікі ад яго болей. І як і пры звычайным грыпе варта выконваць некаторыя меры перасцярогі - мыць рукі, пры кепскім самаадчуванні зменьшыць кантакт з людзьмі і выклікаць дактароў, а не ісці ў месцы дзе шмат людзей.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Каранавірус прыйшоў на «Світанак»?

З фабрыкі «Світанак» 3 сакавіка ў абед медыкі ў масках на насілках вынеслі жанчыну. Каранавірус дабраўся да нашага гораду?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение