12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Схема ў мэблевай

05.03.2020 20:53

4060 праглядаў, 0 каментароў

Загадчыца мэблевай крамы вырашыла нажыцца на крэдытах і растэрміноўках пакупнікоў. За ўвесь час сваёй дзейнасці жанчына прысвоіла сабе 24 тыс. бел. руб.

Сапраўдную фінансавую піраміду пабудавала жыхарка Сянно, калі працавала загадчыцай мясцовай мэблевай крамы. Жанчына вырашыла ўзяць з касы на асабістыя патрэбы 8000 рублёў. Гасіць жа ўтварыўшуюся нястачу яна вырашыла вельмі арыгінальным спосабам: кліенты, якія прыходзілі на закупы, атрымлівалі мэблю ў крэдыт або растэрміноўку. Пры гэтым да неабходнай да выплаты суме работніцай гандлёвага аб’екта прыпісвалася дадатковая, якая павінна была пайсці на пагашэнне запазычанасці. Таксама мудрагелістая загадчыца ўпісывала ў рахунак мэблю, якая і зусім не рэалізоўвалася. Так, нічога не падазравалыя кліенты павінны былі аплачваць акрамя сваёй пакупкі ўжо даданы ў чэк іншы тавар. Як правіла, ім станавіўся мяккі куток.

Характэрна, што крымінальная схема, якая павінна была памяншаць нястачу, толькі павялічвала суму шкоды. Усё з-за таго, што жанчына брала для сябе грошы нават з гэтых выплат. У выніку за паўтара года сваёй дзейнасці жыхарка Сянно прысвоіла 24 тысячы рублёў. Па матэрыялах праверкі, якую ажыццявілі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі мясцовага РАУС, у дачыненні да падазронай была ўзбуджаная крымінальная справа. Судом абвінавачаная была прысуджаная да 4 гадоў пазбаўлення волі. Інфармацыя УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Схема ў мэблевай

Загадчыца мэблевай крамы вырашыла нажыцца на крэдытах і растэрміноўках пакупнікоў. За ўвесь час сваёй дзейнасці жанчына прысвоіла сабе 24 тыс. бел. руб.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение