03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Петыцыя за адмену канцэрту

07.03.2020 16:21

3435 праглядаў, 13 каментароў

Група грамадзянаў патрабуе забараніць канцэрт Віктара Каліны ў Оршы і збірае подпісы пад петыцыяй.

Група аршанцаў выступіла з прапановай забараніць канцэрт скандальнага спевака "рускага шансону" Віктара Каліны ў нашым горадзе. У петыцыі, якая даступная да падпісання на сайце "Зручны горад", указваюцца прычыны такога патрабавання:

Афіцыйны сайт сьпевака так званага "шансону" Віктара Каліны пацьвердзіў чуткі, што хадзілі па Воршы, адносна канцэрту гэтага артыста ў нашым горадзе. Выступ запланаваны на 26 сакавіка 2020 года, імаверна, ў Гарадскім цэнтры культуры. У той жа момант мінулы канцэрт Каліны, які адбыўся ў 2017 годзе, па нашых дадзеных, не карыстаўся папулярнасьцю. На яго купілі квіткі толькі 160 аршанцаў. Гэта як мінімум сьведчыць пра незапатрабаванасьць творчасьці гэтага артыста ў Воршы. Мы, грамадзяне Беларусі, бачым вялікія праблемы і ў палітычных поглядах спадара Каліны. Ён неаднаразова наведваў акупаваныя землі суседняй Украіны і хваліўся гэтым, атрымоўваў узнагароды ад няпэўных баявых фармаваньняў, псеўдарэспублік "ДНР" і "ЛНР". Пазіраваў на фота са зброяй і ў форме ўзброеннай мілітарнай фармацыі. У той жа момант узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пазбавіў жыцьця ўжо звыш 13 тысяч украінскіх патрыётаў, якія абаранялі сваю Радзіму ад чужых войскаў.

Лічым, што выступ В.Каліны ў горадзе Ворша немагчымы нават паводле дыпламатычных меркаванняў. Дыпламатычныя, бо падтрымліваючы акупацыю Крыма і частак Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, ён, мяркуем, запярэчвае афіцыйную пазіцыю Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якая вызнае тэрытарыяльную цэласнасьць суседняй Украіны.

Дадатковым фактарам зьяўляецца крайне нізкая папулярнасьць В.Каліны сярод аршанцаў. Выклікае пытаньні, ці абгрунтаваны канцэрт малапапулярнага сьпевака на галоўнай канцэртнай пляцоўцы горада Воршы? Думаем, у Воршы і Аршанскім раёне дастаткова нават уласных талентаў, а ў Беларусі хапае якасных і добра вядомых у нашым горадзе выканаўцаў, якія маглі б быць запрошаныя для выступу. Грунтуючыся на вышэйнапісаным, патрабуем забараніць канцэрт В.Каліны ў Воршы 26-га сакавіка, а таксама ў любую іншую дату!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Петыцыя за адмену канцэрту

Група грамадзянаў патрабуе забараніць канцэрт Віктара Каліны ў Оршы і збірае подпісы пад петыцыяй.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение