У 4 гадзіны ночы з 11 да 12 сакавіка ратавальнікам Дубровенскага раёна давялося выехаць на пажар у вёску Расасна. Праўда па прыездзе выявілася, што тушыць уэо амаль няма чаго, прыватны дом яшчэ гарэл, але выратаваць хоць нешта было ўжо немагчыма — абваліўся, нават, дах.
Дом належыў мужчыне 1963 года нараджэння. Калі тое, што засталося ад дома пачалі разбіраць, то пад абваліўшымся дахад быў знойдзены труп гаспадара дома. Ад самога дома засталося толькі тое, што не магло згарэць — комін з трубой ды прыбудова з сілікатных блокаў.
Зараз пажарнымі разгялдаецца тры версіі прычынаў пажару, адна з іх — наўмысны падпал. Калі гэтая версія падцвердзіцца, то следчыя будуць мець справу з наўмысным забойствам. Іншыя версіі: неасцярожнасць самога загінуўшага пры курэнні і парушэнне правілаў выкарыстання печкі.