Доўгія гады аршанскі аўтапарк не турбаваўся тэмай беларускай мовы. У выніку ў гарадскім транспарце ўтварыўся моцны перакос у бок рускай мовы і, нават, калі аўтапаркі іншых гарадоў пачалі паступова ўводзіць беларускую мову ў сваёй працы аршанскія аўтобусы працягвалі гаварыць па-расейску.
За пару апоўніх год у адміністрацыю аўтапарка паступала шмат зваротаў з просьбай беларусізаваць аўтобусы і аўтапарк пайшоў на сустрач гэтым просьбам. Сёння ў аўтобусах ужо можна пачуць беларускую мову пры абвяшчэнні прыпынкаў. Прынамсі, цалкам беларускамоўным стаў маршрут № 13, які агучваецца цяпер прыемным дзявочым голасам.
Але аўтапарк пайшоў яшчэ далей, з 20 красавіка сайт аўтапарка працуе на абедзьвух дзяржаўных мовах.
Беларускім заканадаўствам прадугледжана раўнапраўе беларускай і рускай моваў, але па факту рускай надаецца перавага. Толькі ў апошнія некалькі год дзяржава паступова пачала прымаць меры па прасоўванні беларускай мовы, але да поўнага раўнапраўя і зараз яшчэ далёка.