Апошні раз афіцыйныя дадзеныя па колькасці захворванняў каранавірусам у Аршанскім раёне эпідэміялагічная служба паведамляла 24 красавіка. На той момант у нас было 82 выпадкі захворванняў. Амаль два тыдні афіцыйная статыстыка маўчыць і на гэтым фоне лічбы з'яўляюцца на іншых крыніцах.
Тэлеграм-канал "Баста" апублікаваў свае дадзеныя па колькасці захворванняў. Варта агаварыцца, што гэта за канал. Гэта не тыповы журналісцкі праэкт, а старонка ў сацыяльнай сетцы (ці правільней сказаць, мэсэнджэры), які збірае інфармацыю з неафіцыйных крыніцаў. Ці правяраюцца гэтыя крыніцы і іхныя паведамленні? З-за ананімнасці крыніцаў сказаць гэта дакладна цяжка, але пакуль сур'ёзных промахаў у аўтараў канала не было.
Дык вось "Баста" спасылаючыся на розныя крыніца на прадпрыемствах горада і раёна гаворыць пра працяг росту колькасці захворванняў у рэгіёне і гаворыць ўжо пра некалькі соцень падцверджаных выпадкаў Covid-19. Сярод захварэўшых - гаворыць "Баста", спасылаючыся на ананімную супрацоўніцу бальніцы Сямашка - 20 медработнікаў. А неназваная крыніца ў выканкаме паведаміла тэлеграм-каналу пра "Больш 330 захварэўшых на Covid-19 і пнеўманію".