Калекцыянер сцізорыкаў з расейскай Цюмені выклаў у сваім інстаграме падборку бірулек, зробленых пад Алімпійскія гульні 1980 года ў Маскве. Бірулькі, у якія ўваходзіў камплект са сцізорыка і пілачкі для пазногцяў, выраблены на заводзе "Легмаш" у Оршы. На іх нанесена сімволіка Гульня-80 з нязменным і запамінальным талісманам Мішам. Фотаздымкі адшукалі і апісанне склаў твітэр Аршыца ультрас. Магчыма, у кагосьці ў калецыі ёсць падобныя сувеніры, а можа і ўвесь набор, у якім, як мяркуецца, было 24 камплекты?


