У сувязі з пандэміяй у Оршы 9 мая не адбылося паўнавартасных традыцыйных святкаванняў. Не было ні гандлёвых шэрагаў, ні традыцыйнай канцэртнай праграмы. На гэты раз уся афіцыйная частка святкавання звялася да ўскладання кветак да помнікаў прысвечаным вайне.
Чыгуначнікі, праўда, усклалі кветкі загадзя яшчэ 8 траўня, начальнікі Аршанскага вузла пад песні, якія гучалі з мегафонаў Дома культуры чыгуначнікаў усклалі кветкі да помніку, які раней знаходзіўся каля музея Заслонава. Вядучы, які кіраваў ускладаннем да саміх чыгуначнікаў не выйшаў - таксама знаходзіўся ў Дому культуры адкуль і прамаўляў.
Сваё традыцыйнае ўскладанне кветак правялі і сябры Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў. Традыцыйна дэмакратычныя актывісты наведвалі шэраг помнікаў, якія знаходзяцца на перыферыі гораду 8 траўня. На гэты раз яны абмежавалі колькасць удзельнікаў акцыі і перанеслі яе на 9 чысло.