Прымаўка "Не май месяц" у гэтым годзе для нас не актуальная. Май вельмі халодны і мокры. З іншага боку, калі ў нас не было ў гэтым годзе зімы, то і лета не надта патрэбна? Вось-вось пачнецца апошняя дэкада мая, а ў Оршы так і няма цяпла. Больш за тое, у панядзелак 18 траўня над некаторымі раёнамі Оршы выпаў невялікі град.
І сітуацыя пакуль не зменіцца. Сіноптыкі прагназуюць і надалей халоднае надвор'е з дажджамі. У сераду 20 мая пры тэмпература будзе не майскай: максімум 11 градусаў цяпла. і цэлы дзень вялікая верагоднасць дажджу. У чацьвер таксама з дажджамі, але стане яшчэ халадней - да +8. Найбольш высокая тэмпература прагназуецца ў пятніцу, але і ў дадзены выпадку яна будзе далёка не летняя +14 максімум і зноў дажджы-дажджы. Ападкаў не павінна быць толькі ў суботу, але цяпла ад гэтага не дадасца +13. А ў нядзелю ў другой палове дня зноў дажджы, якія працягнуцца яшчэ і ў ноч на панядзелак.