15:00

+8

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Грамадства

Не надвор’е, а...

02.06.2020 18:51

3772 прагляду, 11 каментароў

Паглядзіце на прагноз сіноптыкаў і апошняе слова загалоўка вам прыйдзе само

Цэлы тыдзень будуць ліць дажджы, а цёпла стане толькі ў выходныя. У аўторак амаль цэлы дзень ліў дождж, непрыемныя адчуванні ўзмацняліся яшчэ і скрайне непрыемным ветрам і ўвогуле халодным надвор'ем. Выходзіць з дому ў такі дзень зусім не хочацца. Але гэта не канец - амаль увесь тыдзень такое надвор'е і працягнецца.

У сераду сіноптыкі абяццаюць дождж з раніцы, а далей час ад часу будзе з'яўляцца, нават, сонца, але тэмпература не дойдзе і да 20 градусаў пры праясненнях. Ды і вецер будзе амаль такі ж як і ў аўторак.

У чацьвер дождж чакаецца ў другой палове дня, зменіцца толькі накірунак ветру - стане паўднёвым, але тэмпература жа + 18 максімум.

У пятніцу зноў дождж, але паступова становіцца цяплей. Пасля абеду дождж спыніцца і тэмпература стане да +19.

Надзея застаецца толькі на выходныя. У суботу і нядзелю тэмпература па Аршаншчыне падыміцца Да +25, алё ўсё яшчэ з дажджамі і парывістым моцным ветрам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не надвор’е, а...

Паглядзіце на прагноз сіноптыкаў і апошняе слова загалоўка вам прыйдзе само

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение