Сіноптыкі паведамляюць, што сонца на выходныя - прынамсі над Оршай - таксама плануе адпачыць. Ужо сёння - у пятніцу 12 чэрвеня - яно закрыецца аблокамі і пад вечар замест сонечных прамянёў павінен пайсці дождж і, нават, навальніца. І дождж і навальніцы працягнуцца і на выходных. Адпаведна апусціцца і тэмпература. У суботу днём на вуліцы будзе не больш за 18 градусаў, а ў нядзелю да 22 і вецер з моцнымі парывамі.
Некаторая верагоднасць дажджу застанецца і ў пачатку наступнага тыдня, але ўжо ў панядзелак тэмпература вернецца да перадвыходных +29. І такая тэмпература будзе захоўвацца як мінімум у аўторак і сераду.