44-гадовы Дзмітрый, які пражываў у Віцебску ў абед 28 чысла на ўласным аўто выехаў з дому і назад не вярнуўся. Калі стала зразумела, што нешта здарылася, то па камерах відэа-назірання яго машыну заўважылі на трасе М8 едучай у бок Оршы і пазней у Багушэўску. Па меркаванні родных, ён мог знаходзіцца ў лесе каля вёскі Варашылы Сененскага раёну. Валанцёрскі пашуковы атрад "Анёл" распачаў пошук. Сітуацыя пагаршалася яшчэ і ў тым, што Дзмітрыю магла спатрэбіцца медычная дапамога.
30 кастрычніка з Віцебску ў Сененскі раён выехалі валанцёры для пошуку зніклага на месцы. Яны прачасалі лес і знайшлі ягоны серабрысты Опель. 31 кастрычніка не далёка ад машыны быў знойдзены і сам Дзмітрый, але не жывым. Паводле папярэдняга заключэння міліцыі, смерць не носіць крымінальны характар. Раней мужчына пераносіў інсульт. Але дакладную прычыну смерці можна будзе назваць пазней.