00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Небяспечнае надвор’е

12.12.2020 13:39

2798 праглядаў, 0 каментароў

На вуліцы галалёд, а на лёд выходзіць нельга.

Мацнейшы галалёд, які ўзнік у Оршы яшчэ ў пятніцу, відавочна, зацягнецца. Медыкі паведамляюць, што толькі за адзін дзень такога надвор’я ў Беларусі траўмы атрымала больш за тысячу чалавек. І гэта толькі тыя хто звяртаўся па медычную дапамогу. А варта даплюсаваць да гэтага яшчэ і велізарную колькасць аварыяў, праўда, пераважна лёгкіх, каб зразумець наколькі небяспечныя зараз і дарогі і тратуары.

Але відавочна, што галалёд працягнецца. На тыдні — абяццаюць сіноптыкі — нас чакаюць і далей перапады тэмператураў. Заўтра — у нядзелю 13 снежня — на ноч будзе пахаладанне да −7 градусаў, але днём пацяплее да 0 градусаў і пойдзе снег. З аднаго боку, снег зменьшыць галалёд. але пры 0 градусаў на сонцы ён можа таяць і зноў жа ствараць лёдавую корку на дарогах. У панядзелак над горадам будзе ісці мокры снег пры тэмпературы 0 −2 і зноў такое надво’е будзе ствараць галалёд. І так, як мінімум да пятніцы. З дажджамі, мокрым снегам і перападамі тэмператураў.

Лёд стварае небяспеку не толькі ў горадзе, але і на вадаёмах. Аматары зімой рыбалкі ўжо паехалі на вазёры ў спадзяванні на дастатковую таўшчыню ільда. І найбольш неабачлівыя ўжо патрапілі ў непрыемнасці. Па Віцебскай вобласці зафіксаваныя выпадкі калі рыбакі правальваліся пад лёд.

МНС паведамляе, што пакуль яшчэ лёд мае малую таўшчыню і выходзіць на яго небяспечна. Больш за тое, афіцыйна ўведзена забарона выходзіць на лёд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Небяспечнае надвор’е

На вуліцы галалёд, а на лёд выходзіць нельга.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение