12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Ашукалі на 6 тысяч!

13.01.2021 20:32

2881 прагляд, 0 каментароў

Шэраг аршанцаў працягвае давяраць свае банкаўскія дадзеныя прайдзісветам і махлярам.

Калі за 10 дзён 2021 года ў Аршанскі РАУС аб фактах крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскіх карт паведамілі пяць жыхароў рэгіёну, то толькі за адны содні 11 студзеня іх было ўжо шэсць.

- За першыя дні новага года з банкаўскіх карт аршанцаў выкралі больш за 6 тысяч рублёў, - распавяла афіцыйны прадстаўнік Аршанскага УУС Вольга Ракава. - У адной пацярпелай знялі амаль 4 тысячы рублёў не толькі з заработнай платы карткі, але і крэдытнай. Ёй патэлефанаваў невядомы на Вайбер, назваўся супрацоўнікам банку, папрасіў назваць дадзеныя карткі, нібыта каб пазбегнуць крадзяжу грашовых сродкаў. Не раздумваючы, жанчына назвала ўсе неабходныя лічбы, а калі праз некаторы час прыйшла ў банк, каб асабіста спытаць, заблакавалі ці яе картку "ад ашуканскіх замахаў", тады даведалася, што з банкаўскіх картак спісалі ўсе грошы.

Вольга Ракава адзначае, што ашуканцы часцей за ўсё тэлефануюць у вячэрні час, у асноўным перад выходнымі днямі. Узрост пацярпелых ад 40 да 65 гадоў:

- У чарговы раз звяртаемся да жыхароў рэгіёну: будзьце пільнымі і асцярожнымі! Не паведамляйце пабочным асобам дадзеныя банкаўскай карты, лагін і пароль, смс-паролі для пацверджання аперацый. Не публікуйце ў сацсетках дадзеныя вашай карткі. Не пераходзьце па спасылках у паведамленнях ад неправераных адпраўнікоў. Папярэдзьце пажылых знаёмых і сваякоў аб магчымых званках махляроў. Будзьце вельмі ўважлівымі, калі прадаеце або купляеце праз Інтэрнэт якія-небудзь рэчы. Усю інфармацыю правярайце асабіста пры наведванні аддзялення банку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ашукалі на 6 тысяч!

Шэраг аршанцаў працягвае давяраць свае банкаўскія дадзеныя прайдзісветам і махлярам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение