Учора мы пісалі пра тое, што на вуліцы Флёрава на восьмым паверсе жылога дома здарыўся пажар у кватэры. Нашыя чытачы паведамлялі, што ў выніку пажару маглі быць пацярпелыя. Ранішняя зводка МНС падцвердзіла здагадкі нашых чытачоў — сапраўды на пажары пацярпела гаспадыня кватэры.
Пажар узнік каля 9 гадзін раніцы 19 студзеня. Жанчына была ў гэты час дома і паспрабавала самастойна патушыць пажар, але атрымала апёкі. Пасля няўдалай спробы тушэння пажару яна пабегла да суседа, які і выклікаў ратавальнікаў. У выніку былі эвакуяваныя 25 суседзяў, тушэнне пажару не заняло шмат часу, а жанчына з апёкамі рук, ног і нават галавы патрапіла ў бальніцу.