У пачатку 2021 года па ўсёй краіне адбыўся адразу шэраг значных прарываў трубаў ацяпдення па ўсёй краіне, у тым ліку і ў нашым рэгіёне. Апраўданне гэтаму - перапад тэмператураў з-за якіх давялося мяняць ціск у трубах і як следства з-за змены ціску і тэмператураў трубы лопаліся пакідаючы то некалькі дамоў, то цэлы раён, а то і паў гарады без ацяплення ў найбольш халодныя дні.
Але, здаецца, пытанне далёка не толькі ў надвор'і, а ў састарэласці сістэмаў вода- і цепла-забеспячэння. Бо ўжо пры даволі лагодным надвор'і праблемы працягваюцца. МНС паведамляе, што раніцай 24-га студзеня была заўважаная працечка вады ў доме па Пралетарскай 4. Халодная вада працякала з запорнай арматуры трубы ў тэхнічных памяшканнях гэтага дома. Але з-за такой працечкі адключыць ад вады давялося два шматкватэрных дамы.
Больш бытавы выпадак, але не меньш прыемны адбыўся 23-га чысла па прашпекце Тэкстыльшчыкаў 37. Тут вада пацякла ў кватэры аднаго з жыхароў і каб не затапіла ўвесь дом, яе перакрылі. Але ж сусед знаходзіцца на выездзе і калі з'явіцца магчымасць увайсці ў яго кватэру рамонтнікам і, адпаведна, вярнуць ваду ў дом пакуль сказаць складана.