Кропку ў працяглых крымінальных прыгодах
Да гэтага ён часта хаваўся і падоўгу жыў у лясах Талачынскага раёна. Характэрна, што зламыснік настолькі старанна ўмеў маскіраваць свае часовае жыллё, што пра іх не ведалі ні мясцовыя жыхары, ні работнікі лясгасаў. Высачылі падазраванага пасля чарговай кражы. Мужчына быў настолькі збянтэжаны з’яўленнем аператыўнікаў, што нават не стаў хавацца ад іх у густой нетры.
Як высветлілі сышчыкі, свае «подзвігі» злодзей стаў здзяйсняць адразу пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі. Усяго на рахунку падазраванага значыцца 9 крадзяжоў, а таксама разбойны напад на самотна пражываючага пенсіянера, якi адбыуся яшчэ ў мінулым годзе. Рэцыдывіст затрыманы, у дачыненні да яго распачата некалькі крымінальных спраў.