Раней забарона на наведванне лясоў была ўведзена ў суседнім Горацкім раёне. А з учорашняга дня да гэтага спісу далучаны і лясы Сененскага раёна. Звязана гэта канешне з вялікай спёкай, якая спраяе лясным пажарам.
Дарэчы па Аршанскім раёне ўжо 3-ці ўзровень небяспекі лясных пажараў. Гэта перадапошні ўзровень перад забаронай наведвання лясоў. Калі спёка ў бліжэйшыя дні не сцішыцца, то забарона будзе ўведзена і ў нашым раёне.