15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Ледзь не забіў суседку. Фота, відэа

23.07.2021 09:38

6455 праглядаў, 0 каментароў

У Оршы ледзь не загінула пенсіянерка

Не, справа не ў нейкіх кепскіх адносінах, а ў чыстай выпадковасці. 20 ліпеня ў 16-54 на пульт супрацьпажарнай службы паступіла паведамленне, што гарыць кватэра на Задняпроўскай вуліцы. Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, аказалася, што гарэўшая кватэра зачыненая. Чакаць гаспадара кватэры не выпадала — давялося ламаць замкі і пранікаць у памяшканне, каб патушыць пажар. Пакуль адны ратавальнікі ламалі дзверы і тушылі пажар, другія пайшлі па пад’ездзе, каб эвакуяваць жыхароў. Вось тут яны і пачулі стогны ў суседняй кватэры.

У кватэры адкуль даносіліся гукі дзверы не былі зачыненыя. Ратавальнікі змаглі хутка патрапіць унутар і знайшлі ляжачай на падлозе пенсіянерку 1931 года нараджэння. Жанчына была адзінай ахвярай вагню. Праўда, пасля абследвання медыкамі, выявілася, што шпіталізацыя ёй не патрэбная, але жанчына моцна перапужалася, бо яе жытло моцна задыміла і калі б яе хутка не знайшлі, жанчына сапраўды магла задыхнуцца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ледзь не забіў суседку. Фота, відэа

У Оршы ледзь не загінула пенсіянерка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение