Нагадаем, што Інга Аляксандраўна Еўдакімава каля 10 вечара 25 ліпеня сыйшла з дому і доўгі час пра яе месцазнаходжанне не было вядомае. Па горадзе нават пачалі з'яўляцца ўлёткі з дадзенымі зніклай.
Але сёння прыйшла добрая навіна. Пашуковы атрад "Фенікс" на сваёй старонцы ў сац.сетках абвесціў, што Інга Еўдакімава знойдзена і яна жывая.