Вечарам у суботу 18 верасня на 3-ім завулку Бялінскага адбыўся значны пажар. На прыватным участку загарэўся летні домік. На шчасце гэта быў адзіны драўляны будынак на гэтым падворку, таму астатнія будынкі не надта пацярпелі - агню не было за што зачапіцца. А пасля тушэння і разбору завалаў ратавальнікі знайшлі два моцна абгарэлых целы.
Целы настолькі моцана абгарэлі, што складана вызначыць нават іх плоць. Ратавальнікі ў сваёй зводцы гавораць, што гэта "предположительно" мужчына і жанчына. Кім яны былі і як патрапілі ў летні домік - пакуль гэта ўсё не зразумела. Гаспадыня ўчастку таксама не можа нічога патлумачыць, бо яна жыве ў Мінску і ў Оршы ў гэты дзень не была.