Міністэрства надзвычайных сітуацый папярэджвала пра неспрыяльнае надвор'е. Чакаўся моцны вецер, які ў выніку і быў. У прынцыпе, вялікіх непрыемнасцяў моцны вецер у рэгіёне не нарабіў. За выкл.чэннем Смалянаў. На лініі электраперадачаў заваліла прынамсі адзін слуп з-за чаго ноччу электрычнасць у вёсцы знікла.
Рамонтнікі хутка змаглі вярнуць электрычнасць у вёску скарыстаўшыся часовым альтэрнатыўным маршрутам. А сёння давялося зноў адключаць святло, каб аднавіць лінію. Святло адключылі каля 12 гадзін і за пару гадзін усё павінна стаць так як было да ветра.