Каля 12 гадзін дня 1 кастрычніка на выездзе з горада на Віцебскую трасу перакуліўся грузавік. Наколькі бачна па фотаздымках, яшчэ адзін грузавік пацярпеў — у яго пабіта пярэдняя частка, але ў чым прычына аварыі зразумець цяжка. Затое цалкам відачовна, што перакуліўшыся грузавік вылецеў з дарогі на тратур і ледзь не ўдарыўся аб дэкаратыўную ладдзю, якая ўсталяваная тут.
Машына была не пустая. З кузава на дарогу вываліліся сілікатныя блокі.