Пажар адбыўся каля 17 гадзін 2-га лістапада. Але чамусці ў зводцы МНС паведамлення пра яго няма. Наколькі мы можам меркаваць з фотаздымкаў, дасланых відавочцамі, гарэла кватэра на пятым паверсе аднаго з пяцьпавярховікаў на прашпекце.
Хуткая дапамога ў такіх выпадках абавязана прыязжаць не зважаючы на наяўнасць пацярпелых.