Мужчыны хацелі заняцца старажытнай, але рэдкай для моцнай паловы чалавецтва прафесіяй. Праўда ў Беларусі яны зарабіць сваім майстэрствам не надта разлічвалі, а планавалі паехаць у Маскву, дзе яўна і кліентаў болей і грошы буйней. А дапамагчы ў гэтым узяўся яшчэ адзін мужчына, які ўжо 5 гадоў пражывае ў расейскай сталіцы.
Ён адмыслова пазнаёміўся з мужчынамі праз інтэрнэт, доўга размаўляў, а потым прапанаваў такую работу. Хлопцы прыехалі ў Оршу дзе прайшлі ўжо апошні этап суразмоўя, а потым усе ўтраёх на таксі паехалі ў бок расейскай мяжы.
Ашчаслівіць багатых жыхароў белакаменнай беларускімі целамі не атрымалася. Усю троіцу затрымалі па дарозе яшчэ на беларускай тэрыторыі.