Пажар узнік бліжэй да 10 гадзіны вечара 9 снежня. Загарэўся прыватны дом на вуліцы 1 Мая. І хаця дах не абрушыўся, што звычайна з’яўляецца прычынай смерці людзей, унутры дома ратавальнікі знайшлі труп мужчыны. Мужчына згарэў. Вагнём цела было настолькі пашкоджана, што адразу вызначыць асобу чалавека не ўдалося.
Часцей за ўсё калі людзі гінуць на пажарах лежачы на ложку, як у гэты раз, гэта азначае, што чалавек закурыў і заснуў. У дадзеным выпадку курэнне — асноўная версія прычыны пажару.