У тым, што следства абвінаваціць у аварыі кіроўцу не было сумневаў. У нас звычайна вінаваты кіроўца, а тут яшчэ і відавочны наезд, які быў зафіксаваны на камеры. Нагадаем, што адбылося.
9 ліпеня 2021 года на павароце з Магілёўскай на Дубровенскую. Тут ёсць праблематычны пешаходны пераход. Можа аварыяў на ім адбываецца і не больш чым на іншых скрыжаваннях, але для пешахода тут даволі абмежаваны агляд, а машыны едуць на даволі вялікай хуткасці. Дык вось, з Магілёўскай з боку цэнтра ехаў грузавік прыстасаваны пад перавозку людзей. Грузавік паварочваў на Дубровенскую і тут сутыкнуўся з хлопчыкам-раварыстам, які перасякаў пешаходны пераход верхам на ровары. Кіроўца не паспеў затармазіць і 11-гадовы хлопчык быў збіты, некалькі разоў перакуліўшыся ў паветры. Зразумела, што пасля такога сутыкнення без траўмаў не абыйшлося. Малы быў дастаўлены ў бальніцу.
За стырном грузавіка быў 66-гадовы кіроўца, які для следства характарызаваўся станоўча, быў цвярозым і ўвогуле малайчына, але факт ёсць факт - цяпер яму прад'яўляюць абвінавачанне за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло да цяжкіх цялесным пашкоджанняў.